Часам успомнішся нечакана,
знічкай ля воч тады мільганеш.
Занізь пурпурна-ліловых караляў,
занізь перлаў на морскім дне…
Помніцца вечар той вельмі доўга:
палкія вочы, хістанне плеч…
Ты мне спявала пра сінюю Волгу,
сэрца не будзе больш смылець.
Згадкі ўзмацняюць нас і гартуюць,
нават спавітыя горкай травой.
Толькі успомню цябе, залатую, –
жоўкне смутак, цвіце супакой…
Хочацца песню табе праспяваць мне
пра Сож, пра Нарач і пра Дзвіну.
Такжа пра тое, што сілы не трацім,
а набываем, каб лёс развінуць…
Толькі далёка ўсё гэта, далёка:
ў песнях нашых – фермато размах…
Вечар на ўзвышшы успёрся на локаць,
рокат ў далінах і далавах…
Зноў ты успомнішся нечакана,
знічкай ля воч зноў мільганеш.
Занізь пурпурна-ліловых караляў,
занізь перлаў на морскім дне…
1925
Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).