Маёнткі меў тут царскі дзядзя,
палац тут паляўнічы ладзіў.
Запалявалі і самога,
бо ён адзін, а нас жа многа.
Цяпер прыдбалі лепшай славы
жыццём адноўленым Паставы:
народ сваёй паставіў працай
патомкам і сабе палацы!
1958
Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.