Уладзімір Дубоўка — Восень

Уладзімір Дубоўка

Набліжалася восень да нас
ціхутка.
Уцякала лета ад восені
хутка.

Пагубляла, ўцякаючы, лета
уборы.
А яны – у амшарах, у пушчы, –
як зоры.

Як чырвоныя зоры, каліна,
брусніцы.
Ў іх пра новае лета надзея
ільсніцца.

1958.

 

Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений