Уладзімір Дубоўка — Як Алік у тайзе заблудзіўся

Уладзімір Дубоўка

  Аповесць Уладзіміра Дубоўкі «Як Алік у тайзе заблудзіўся» заснавана на дакументальных фактах. Аповесць павучае дзяцей як трэба сябе паводзіць у лесе. Калі трапляеш у экстрэмальную сітуацыю, то неабходна ведаць, што рабіць, а дакладней, ведаць прыроду. Алік не спужаўся, апынуўшыся у тайзе, ён пачаў шукаць выйсце. Пісьменнік паказаў, як хлопчык, які добра вывучыў тайгу, не разгубіўся, пайшоў дарогай сваіх ведаў.
  У творы адлюстравана праблема – трэба ведаць свой край, добра ў ім арыентавацца. Аліку 7 год, яго бацька з самага дзяцінства вучыў разумець і любіць прыроду. Уладзімір Дубоўка паказаў у творы, што безвыходных сітуацый у жыцці бывае мала. Пакуль ёсць надзея трэба змагацца за сваё жыццё. Цікавасць да твора выклікаецца і тым, што пісьменнік звярнуўся да матэрыялу, мала вядомага дзецям. Назвы раслін будуць запамінацца, параўноўвацца з беларускімі, што таксама павялічвае пазнавальнае значэнне кнігі. Аповесць замацоўвае урокі маральнасці, атрыманыя дзецьмі ў школе і дома.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений