Як малое птушанятка,
Перабег лісток дарожку.
Кінуўся за жоўтым статкам,
Мільганулі толькі ножкі.
Закружылі па асфальце
За чародкаю чародка.
Любыя, не адлятайце –
Будзе вырай ваш кароткі.
Зменіцца зіма вясною,
Узляціце зноў на дрэвы.
Зноў шчасліваю парою
Я пачую вашы спевы.