Траўка брацца пачала,
У імшанніку пчала
Прачнулася і гудзе:
– Хутка ўжо Вялікі Дзень!
А людзі між сабою
Пацяшаюцца вярбою.
Ніхто нікога не міне –
Ні цябе, ні мяне.
І мяне, і цябе
Кожны дубцом сцебане:
– Б’ю не я, вярба б’е,
За тыдзень – Вялікдзень!
– І ты, родны народ,
Будзь здароў на ўвесь год!