Я такую звычку маю:
час для кніжак берагу –
кожны-кожны дзень чытаю,
бо іначай не магу.
Вершы і апавяданні,
казкі вельмі я люблю,
і легенды, і паданні
пра бацькоўскую зямлю.
То ў кнігарню завітаю,
то ў чытальню я іду.
Многа кніжак прачытаю –
многа я сяброў знайду.