Васіль Зуёнак — З кратэраў…

Васіль Зуёнак

З кратэраў –
Як з картатэк,
Дзе стагоддзі планеты
Зафіксаваны,
Аднойчы выбухне
I наш, дваццаты, век,
Д’яблам
Яшчэ пры жыцці
Кананізаваны.

Калі гэта будзе? –
Праз тысячу год Ці мільён –
Не сказаў Настрадамус,
Не вылічыў Глоба…
Адно толькі пэўна:
Між полымя і грымот,
Як праклён,
Прамаўчыць землятрусна Чарнобыль.

Гарбачоўскага кратэра
Мёртвы пагляд
Не раскратае
Д’ябальскіх знакаў сакрэтных, –
Толькі атамны вецер, прасторы і часу распад,
Як было да стварэння свету,
I дзеці –
Заплачуць – з дваццатага веку –
Над Прыпяццю дзеці…

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений