Васількі

Пераказы і дыктанты

  Сонечны летні дзень. Срэбна-зялёнаю хваляй гайдаецца, шэпчацца з лагодным ліпеньскім ветрыкам жыта. А на мяжы поля – блакітныя кропелькі васількоў. Як жа вярнуцца дамоў без букеціка мілых, знаёмых з дзяцінства красак?
 У нашы дні васількі, ці валошкі, як іх называюць у некаторых мясцовасцях, сустракаюцца ўсё радзей. Яны даўно залічаны ў шматлікае войска пустазелля. З гэтым войскам людзі змагаюцца штогод, інакш не атрымаць багатага ўраджаю збажыны або карняплодаў. Але не хочацца, каб васількі зусім зніклі з нашых палеткаў…
 Паводле легенды, Ісус Хрыстос, ідучы палявой дарогай, вучыў сваіх спадарожнікаў Пятра і Паўла: «Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком».
 Калісьці з пялёсткаў васількоў гатавалі адвар, які дапамагаў пры хваробе вачэй. Напэўна, асабліва карысны гэты адвар тым, хто не заўважае і не шануе Хараство.
(124 словы)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Сказать спасибо
( 10 оценок, среднее 1.9 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений