Дарагія бясконца мясціны,
Ваш убор быў заўсёды такі:
Чырванеюць маністы рабіны,
Белы статак бяроз ля ракі.
Ўсё гаворыць тут роднаю мовай:
Ад вясенніх грымот да бароў,
Ад азёр і шумлівай дубровы
Да асенняй журбы журавоў.
Да якое ж крыніцы прыпасці?
У якія азёры глядзець?
Мне пра вашае добрае шчасце
Свае шчырыя песні прапець!