Вера Вярба — Дожджык

Вера Вярба

Дожджык мые, палівае,
Дожджык песеньку спявае:
"Хто не любіць летні дождж,
Той не ходзіць басанож!"
Мы з бабуляй вельмі рады:
Цёплы дождж напоіць грады,
Кожны кусцік, і лясок,
І жытнёвы каласок.
Трэба ўсім дажджу напіцца,
Каб цвісці і каласіцца.
Дожджык, дожджык, палівай – 
Будзе ўвосень ураджай!
Адышла за вёску хмарка,
Сонца выбліснула ярка,
Вольна дыхаюць палі…
Колькі шчасця на зямлі!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений