Віктар Гардзей — Сарочына цырульня

Віктар Гардзей

У ляску каля крыніцы
Зноўку ляскаюць нажніцы.
Тут цырульня недалёка,
А цырульніца – сарока.
Просіць ліска ганарліўку:
– Хоць разок зрабі завіўку!
Прыбягае сюды вожык:
– Пастрыжы мяне «пад вожык»!
Мне папраў ты, – кажа ласка, –
Чубчык рыжы, калі ласка.
Вунь бабёр сеў пад бярозкай –
Бобрыкам яго прычоска.
А мядзведзь, увесь калматы,
Наступіў казлу на пяты.
І барсук тут даўгапысы.
А чаго ён? Ён жа лысы!
Тут куніцы, тут яноты, –
У сарокі шмат работы!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений