На двары і шум, і смех.
Капяжы цурчаць са стрэх.
– Да цяпла я не прывык, –
Плача бедны Снегавік.
Свеціць сонца ўсё ярчэй –
Слёзы капаюць з вачэй.
Плакаў, жаліўся бядак,
Аслабеў, зусім абмяк.
Дзе схаваўся Снегавік?
Дзе ён, сплакаўшыся, знік?
Хлопцы па двары ішлі –
Толькі лужынку знайшлі.