Янка Брыль – чытач

Пераказы і дыктанты

  Выдатны беларускі празаік Янка Брыль меў багатую дамашнюю бібліятэку, быў уважлівым і неабыякавым чытачом.
 Чытаў Брыль шмат, выдатна ведаў еўрапейскія літаратуры. Калі паспяваў? Ды проста ні дня не мог пражыць без цікавай і карыснай кнігі. Здзіўляла, што на ўсё прачытанае меў свой водгук, які пакідаў у блакнотах, дзённіках, выказваў у лістах да аўтараў, у тэлефонных размовах з сябрамі па літаратуры. Многае з прачытанага трымаў у памяці: вобразы, дэталі, свежыя думкі, словы. Жыў кнігаю і выпрацаваў у сяброўстве з ёю выдатную культуру чытання.
 Ён любіў свой народ, верыў у яго светлую будучыню і таму ў гэтай любові і веры бачыў сваіх нашчадкаў у сяброўстве з разумнай кнігай, вечнай крыніцай не толькі духоўных, але і матэрыяльных набыткаў.1 Праз свой багаты жыццёвы вопыт ён ведаў, што чалавек, адлучаны ад кнігі, мала на што здольны і мала каму цікавы.
(139 слоў)

Паводле В. Карамазава.

Сказать спасибо
( 7 оценок, среднее 3.86 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений