Янка Сіпакоў — Ляжаць на далоні зерні…

Янка Сіпакоў

Ляжаць на далоні зерні…
Не верне зямля іх?.. Ці верне?..
Чысценькія такія,
Дагледжаныя і сухія;
Іх аддаваць страшліва
Нават зямлі ўрадлівай.

А што, калі сонца не знойдзе
I промень воддаль іх пройдзе?..
А што, як у цёмных нетрах
Не хопіць для іх паветра?..
I яны, нібы рыба на беразе,
Задыхнуцца ў раллі?..

Не верыце?

I не верце, бо нават у жменях,
Як жывыя, варушацца зерні
I ў пальцы дзяўбуць расткамі –
У руках прарастаюць самі…
Расшчапіце хутчэй далоні –
Не трымайце жыццё ў палоне!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений