Янка Журба — Летам

Янка Журба

Скончана вучоба.
Заяснела лета;
Шчыра і старанна
Ім зямля сагрэта.
Свежы летні ранак
Яркім сонцам свеціць…
Сёння ў лес любімы
Пойдзем з вамі, дзеці.
Многа знойдзем ягад
Там паміж кустамі.
Зашуміць лагодна
Лісце дрэў над намі.
Там булькоча ціха
Рэчка на прасторы.
Запяём мы ў лесе
Песню дружным хорам.
Будуць пець вясёла
Разам з намі птушкі;
З намі загамоняць
I жучкі і мушкі.
 

1923

Крыніца: Журба Я. Вершы. – Мн.: Народная асвета, 1970. – 144 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений