Янка Журба — Мядзведзь

Янка Журба

Прыйшла з вятрамі восень,
шуміць высокі лес.
Пайшоў мядзведзь па лесе,
далёка ў глуш залез.

Пад елкай вырыў яму,
паслаў у ёй галлё –
і ўжо гатова ў мішкі
зімовае жыллё.

А каб мароз траскучы
не ўлез к яму зімой,
наклаў галля над новай
бярлогаю сваёй.

Вось мішка ўжо ў бярлозе,
утульна тут яму.
Паправіў ён галінкі,
залёг на ўсю зіму.

Прыйшла зіма з марозам,
заснуў і лес, і бор.
Завеі заспявалі
на ўвесь лясны прастор.

А мішка і не дбае.
Яго спакойны сон.
Ён спіць на мяккім вецці
аж да вясенніх дзён.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений