Янка Журба — Санет (Я помню сад у срэбраным уборы…)

Янка Журба

Я помню сад у срэбраным уборы…
Паміж красуючых духмяных дрэў
Стаяла ты – ўся ў белым. Сад шумеў.
У цьмяным небе замігцелі зоры.

Тужліва пазіралі твае вочы.
Я ведаў – ты аб нечым сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала.
Квяцісты сад хаваўся ў полаг ночы.

Я падышоў к табе між белых дрэў.
Ноч ціхая над садам панавала.
Твой сум уцешыць словам я хацеў…

I голас мой ад болю анямеў,
Бо ты са мной таксама сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала..

1913

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений