Янка Журба — Сыплюцца пялёсткі…

Янка Журба

Сыплюцца пялёсткі
беласнежным пухам,
засцілаюць сцежкі
пульхным абрусам.

Смех вясновы хлёсткі
нішчыць сум і скруху.
Музыкай-усмешкай
пракаціўся гром.

Сонца залатое
поле й лес прыбрала
ў зорныя калёры,
што агнём гараць.

З песняю вясёлай
пойдзем, дзеткі, ў поле,
возьмемся за працу
дружнай грамадой.

У полі вёскі й сёлы, –
дбаюць там аб долі.
Будзьма й мы старацца,
нібы пчолак рой.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений