Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў,
I пад ногі сабе падабраў
Чорны смутак цудоўную песню.
Хоць у небе курлыкаў жураў,
Нясучы прывітанне прадвесню,
Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў.
10 кастрычніка 1941 г