Янка Золак — Кляшчы

Янка Золак

Ці ж хто не ведае кляшча натуру?
Ён упіваецца ў чужую скуру
I смокча кроў свае ахвяры,
Пакуль здаволіцца, пачвара.
I сёння – бачу я у скрусе –
На целе нашай Беларусі
Сядзяць былых часоў кляшчы,
Хоць сёй-той з болю і крычыць.

Дакуль жа будзеш, беларус,
Цярпець былых кляшчоў хаўрус?

21 сакавіка 1992 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений