Янка Золак — Размова з ветрам

Янка Золак

– Буйны вецер, сябрук гутарлівы!
Раскажы, не хавайся ад нас:
Ці прыждом, каб над Краем шчаслівы
Промень долі ніколі не гас?

– Не сумуй, не бядуй! – кажа вецер,
Беларусь яшчэ ўстане ад сну;
Яе доля не блудзіць па свеце,
Яна ў муках народзіць Вясну.

16 чэрвеня 1943 г

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений