Пімен Панчанка

Пераказы і дыктанты

  Чытаючы і перачытваючы творы народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, не перастаеш здзіўляцца таленту першаадкрывальніка нашай рэчаіснасці. Яго вершы – гэта споведзь мудрага майстра, які не страхуецца ад бяды і памылак, а па-салдацку, па-сялянску разумее жыццё як абавязак, як пошук ісціны.
 Лёс паэта цесна звязаны з лёсам народа, ад якога Пімен Панчанка неадлучны на працягу ўсяго свайго жыцця. На пачатку творчасці ён быў вясковым настаўнікам, а пасля – воінам, абаронцам Радзімы.
 Вершы паэта ваеннага часу – гэта не факты гісторыі, а жывыя незабыўныя старонкі нашай памяці. Сваёй усхваляванасцю, праўдзівасцю, глыбінёй уражанняў і перажыванняў яны надзвычай адпавядалі душэўнаму стану кожнага нашага чалавека.
 Паўната адчування жыцця з яго радасцю і трывогамі, клопатамі і спадзяваннямі, жывая сувязь з людзьмі, пачуццё адказнасці перад народам, перад давераным табе словам роднай мовы – усё гэта складае змест паэтычных кніг Пімена Панчанкі.
(132 словы)

Паводле М. Стральцова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений