Пяро жар-птушкі

Пераказы і дыктанты

  Шмат казак, легенд, паданняў захоўвае памяць чалавека. У адной з беларускіх легенд расказваецца пра тое, што даўным-даўно пралятала над Палессем жар-птушка і згубіла пяро незвычайнай прыгажосці. Плаўна падала яно на зямлю, рассыпаючы ва ўсе бакі зіхатлівыя промні. Кінуліся людзі шукаць тое пяро, але вярнуліся ні з чым. Адны бачылі побач вясёлку, другія – папараць-кветку, трэція – зорачку, якая пералівалася рознымі колерамі. Але варта было наблізіцца да іх, як усё раптам знікала.
 З пакалення ў пакаленне перадаецца пагалоска, што таму, хто знойдзе пяро жар-птушкі, наканаваны шчаслівы лёс. Мінаюць гады, стагоддзі, а гэтая цудоўная легенда жыве. Як і раней, шукаюць людзі пяро жар-птушкі, кветку папаратніку, цудоўную гаючую крынічку з жывой вадой. Яшчэ больш любай і роднай сэрцу кожнага становіцца родная зямля, бацькоўскі кут, што ласкава называе чалавек сваёй Айчынай.
(127 слоў)

Паводле У. Касько.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.33 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений