Роднае слова

Пераказы і дыктанты

  Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне.
 Потым у бесклапотным дзяцінстве яно ўводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, роднае слова адкрывае нам разнастайныя цуды і таямніцы жыцця, пераносіць нас у захапляльную далячынь бабульчыных казак і легенд.
 Затым у школе клапатлівыя настаўнікі расчыняюць перад намі дзверы ў бяскрайняе мора родных слоў. Па яго прасторах мы накіроўваемся ў далёкія вандраванні.
 Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэтага мора слоў, адкрываючы там найбагацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры. Мы ўваходзім у велічныя палацы навукі, дзе за разнастайнымі спалучэннямі слоў паступова ўлоўліваем усю складанасць і бясконцасць жыцця.
 Роднае слова – гэта не толькі найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця, скарбніца гісторыі народа. Яно з’яўляецца самай прыкметнай адзнакай нацыянальнай прыналежнасці чалавека.
(141 слова)

Паводле А. Крывіцкага.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений