Ручай

Пераказы і дыктанты

  Надвор’е стаяла сухое, але ручай не сумаваў. Ён гуляў на сонцы, пераскокваў праз каменьчыкі. Часам знікаў з вачэй, і тады я знаходзіў яго па голасе-булькатанні. Хацелася абавязкова дайсці да вытоку ручая, але ён, быццам насміхаючыся, вёў усё далей і далей у поле. Ля бярозавага гаю ён вывеў мяне да калодзежа.
 Калодзеж быў неглыбокі, дагледжаны, з пясчаным дном. Я зняў з бярозавага сучка драўляны коўшык, зачарпнуў вады і, напіўшыся, адразу адчуў незвычайную бадзёрасць. Прылёг у цяньку бярозы. Праз хвіліну, гледзячы ў прасвет між дрэў, убачыў на зрубе калодзежа верабейчыка. Той прыпаў да вадзянога струменьчыка, зрабіў некалькі глыткоў, пачысціў дзюбку і, цвыркнуўшы, некуды паляцеў.
 Я устаў, падышоў да калодзежа і ўбачыў на вільготным пяску мноства птушыных слядоў. Відаць, усе птушкі ведалі пра крынічку і часта прыляталі сюды падлячыцца ад хвароб або адпачыць у цяньку ці пакупацца ў ручаі.
(137 слоў)

Паводле В. Хліманава.

Сказать спасибо
( 10 оценок, среднее 3.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений