Слова пра родны кут

Пераказы і дыктанты

  Кожны з нас заўсёды з вялікай любоўю ўспамінае пра свой родны край, дзе нарадзіўся, правёў дзяцінства, вучыўся, потым пайшоў адсюль у свой шлях, у людзі. Для мяне родным краем стала невялікая вёска Біскупцы.
 Не магу не ўспомніць адзін выпадак. Было крышку жніва сярпом: поле няроўнае, камбайн нельга пускаць. Вось і пайшлі жанчыны жаць сярпамі. Зжалі. Прыдумалі нейкае свята. Зайшлі да адной. Спявалі песні. Гаспадар прыйшоў. Гармонік узяў у рукі, сыграў польку. I выбегла на хату дзяўчынка, школьніца, тоненькая, з доўгай касой, у просценькай сукенцы. Усе жанчыны пасталі за ёй, і павяла яна гэты карагод. Жанчыны стараліся патрапіць так, як яна. А ў яе так складна, так лёгка выходзіла.
 Нідзе не было мне так добра, як тут. Якія тактоўныя, культурныя нашы людзі, якія добрыя гаспадыні нашы жанчыны, як яны хутка сумелі падрыхтаваць пачастунак, развесяліць сваіх суседак, саміх сябе пацешыць, адвесці душу! У гэтую вечарынку тая русалачка, што вучыла жанчын танцаваць, вызваліла маці ад хатняй работы і яшчэ потым спявала разам з бацькам, маці, братам і жанчынамі.
(169 слоў)

Паводле Д. Бічэль-Загнетавай.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений