Слонім

Пераказы і дыктанты

  Найбольшага росквіту Слонім дасягнуў у другой палове васямнаццатага стагоддзя, калі знаходзіўся ва ўладанні вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага. Менавіта на яго сродкі і па яго праекце быў выкапаны канал даўжынёю сорак шэсць кіламетраў, які злучыў раку Шчару з ракой Ясельдай. Нёман, як вядома, упадае ў Балтыйскае мора, а Прыпяць – у Чорнае. Таму са Слоніма самым танным шляхам, па вадзе, можна было трапіць адразу ў два моры, што вельмі паспрыяла развіццю гандлю.
 Пры жыцці Міхала Казіміра Агінскага Слонім называлі сталіцай мастацтваў. Тут працавала друкарня, існавала багатая бібліятэка, дзейнічаў тэатр, які нічым не саступаў лепшым тэатрам Еўропы. Незвычайна ўражвала сама тэатральная сцэна. На ёй маглі адбывацца бітвы коннікаў, а калі ўзнікала патрэба, то артысты выплывалі нават у лодках.
 У балетах і операх бралі ўдзел выканаўцы з далёкай Італіі. Для навучання мясцовых танцораў і спевакоў Міхал Казімір Агінскі заснаваў балетную школу.
(139 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений