Спадчына. Якое простае слова! Які няпросты яго сэнс! Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без душы, без роду і племені.
Кожны з нас паасобку і ўсе мы разам складаем народ, Радзіму, пачуццё любові да якой глыбокае і вялікае ў кожнага сумленнага чалавека. Усіх яднаюць галоўныя рысы характару – любоў да роднай зямлі, пашана да яе самых запаветных багаццяў і духоўных каштоўнасцей.
Прыемна і радасна бачыць, як за апошнія гады ў нашай сталіцы – горадзе-героі Мінску, у многіх іншых гарадах і вёсках адкрыты новыя музеі, мемарыяльныя комплексы, якія сімвалізуюць народную ўдзячнасць героям Вялікай Айчыннай вайны, дзеячам навукі, культуры і мастацтва.
Памяць народа – гэта самае вялікае багацце, якое і называецца спадчынай. Род і народ яднаюцца адным дарагім словам – Радзіма. Гэта родныя і блізкія табе людзі, твая сям’я, твае продкі, памяць пра іх добрыя справы.
(143 словы)
Паводле В. Віткі.