У Белавежскай пушчы

Пераказы і дыктанты

  Многа ёсць на Беларусі куткоў з дзівоснай прыродай. Але Белавежская пушча ў кожнага, хто пабываў там, пакідае незабыўнае ўражанне. Тут нібы сабраны ў некранутым выглядзе ўзоры прыроды з усёй Беларусі.
 У любую пару года пушча жыве сваім асаблівым жыццём.
 Стралой прамільгне ў зарасніку беланогі прыгажун-лось. Выйшаўшы на паляну і горда ўзняўшы галаву, насцярожана ўслухоўваецца ў гукі і шолахі алень. Зрэдку можна ўбачыць, як пасвіцца на лугавіне грацыёзная казуля. Дзесьці патаемнымі сцежкамі прабіраецца на пашу сям’я дзікоў. Ноччу вылазіць з нары, каб паласавацца, янотападобны сабака. А на дрэвах гаспадарыць вораг птушак і вавёрак – куніца, падпільноўвае здабычу драпежная рысь.
 Аднак гордасцю пушчы з’яўляецца зубр. З масіўным тулавам, буйной барадатай галавой, ён робіць унушальнае ўражанне. Непаваротлівы з выгляду, зубр у хвіліны злосці надзвычай небяспечны і для чалавека. Не так даўно зубры ўтрымліваліся ў загарадцы. А сёння, за выключэннем некалькіх, што знаходзяцца ў вальеры, усе яны свабодна блукаюць па пушчы парамі ці невялікімі групамі. I не было выпадку, каб яны першымі без прычыны нападалі на чалавека.
(166 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( 6 оценок, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений