Улазіны

Пераказы і дыктанты

  Улазіны – гэта не толькі свята, але і рытуал, які мае сімвалічны сэнс.
 Звычайна ўлазіны, або наваселле, спраўлялі ў поўню, каб у новай хаце ўсяго было поўна: хлеба, грошай, збожжа, дзяцей. Ноччу перад улазінамі пускалі ў хату кошку і пеўня, каб яны прынялі на сябе зло, што магло пасяліцца ў новай хаце.
 Гаспадар кідаў у хату клубок нітак і, узяўшыся за нітку, уваходзіў сам. Пасля, падаўшы пояс, зацягваў за сабою ўсю сям’ю.
 Найперш у новую хату са старой урачыста пераносілі агонь у гаршку з вуголлем, потым запальвалі свечкі і ўносілі абразы. Сімвалічным быў і перанос са старой хаты качаргі, чапялы, вілак, лапаты для хлеба. Новая печ павінна была адразу ж працаваць. Гаспадыні трэба было выграбаць вуголле, ставіць у печ і даставаць чыгуны.
 Ганаровае месца ў рытуале наваселля займала дзяжа. Яе ставілі на покуці – самым шаноўным месцы, дзе вісяць абразы і куды садзяць дарагіх гасцей.
(144 словы)

Паводле Я. Сіпакова.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений