Шчаслівая ўсмешка лета

Пераказы і дыктанты

  На пачатку лета не крануты касою луг нібыта казачнае царства кветак. Якіх толькі красак тут няма!
 Вунь усміхаюцца бела-жоўтыя рамонкі. Побач з імі – лугавыя васількі з пяшчотнымі ліловымі пялёсткамі. Здалёку мільгаюць чырвонымі іскрынкамі смолкі. А каля белай і ружовай канюшыны танцуюць нястомныя матылькі і пчолы…
 Раптам аднекуль з лясной паляны шугануў на лёгкіх крылах вецер-свавольнік, дыхнуўшы прыемнай салодкай прахалодай. І ўсе да адной кветкі яму дружна пакланіліся. А над раздольным, бяскрайнім лугам паплыў срэбраны перазвон, ціхі і мілагучны.
 Міжволі азірнешся, каб убачыць дзівосны аркестр. Ён жа, здаецца, зусім побач! Ага! Вунь ён рассыпаўся ў густой, высокай траве фіялетавымі кропелькамі.
 Званочкі, мілыя званочкі! Не злічыць, колькі прысвечана вам мастацкіх твораў: цудоўных паэтычных радкоў або палотнаў славутых жывапісцаў. Вы – шчаслівая ўсмешка такога кароткага лецейка.
(125 слоў)

Паводле У. Ягоўдзіка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений