Эпоха Францыска Скарыны

Пераказы і дыктанты

  Час сам выбірае і заклікае тых, каму будзе наканавана стаць яго выразнікам і сведкам праз напластаванні вякоў. Час сам назначае сувязных вякоў і пакаленняў, захавальнікаў вечнасці і законаў вечнасці. Толькі час, як суддзя людскіх спраў, сам вызначае вартасць абраных і закліканых ім.
 Час, у якім Францыску Скарыну наканавана было нарадзіцца, жыць і служыць Богу і людзям, названы эпохай Адраджэння, або Рэнесансам. Эпоха Адраджэння – гэта эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры новага часу. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, Магелан здзейсніў першае кругасветнае падарожжа. Рэнесансавая эпоха нарадзіла такіх тытанаў, як Рабле, Сервантэс, Шэкспір, Рафаэль і іншых. Выразнікамі яе сталі прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія і палітычныя дзеячы.
 Эпоха адрадзіла забароненую ў сярэднія вякі антычную спадчыну, якая ў спалучэнні з хрысціянскім гуманізмам стварыла якасна новую культуру, што стала зыходнай базай для нацыянальных культур многіх еўрапейскіх народаў.
(137 слоў)

Паводле В. Верціхоўскай.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений