Японская ружа

Пераказы і дыктанты

  Вясна спазнілася. Лісця і кветак чакалі доўга нават і тут, на поўдні. І таму, калі пры горнай сцяжыне зацвіла нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам і пастаяць. Кветкі японскай ружы маленькія. Калі павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля, то яны амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.
 Калі я, падымаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спыняўся на хрусткай дарожцы і любаваўся безліччу гэтых кветачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных руж. А яшчэ адно. Праз голле і кветкі гэтага райскага дрэва вельмі добра і дзіўна было глядзець на далёкі белы Эльбрус.
 У мностве кветак урачыста і заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жаваранкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцянкі. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны. А пры сцяжыне, як сімвал абнаўлення, стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца.
(141 слова)

Паводле Я. Брыля.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений