Маральна-этычныя праблемы ў апавяданнях Алены Васілевіч

Алена Васілевіч

  Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры Алена Васілевіч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сіроцтва дзяцей.
  У апавяданні «Шурка Рэмзікаў» гаворыцца пра лёс хлопчыка, бацька якога добры, мужны чалавек, – загінуў у час ВАВ. Айчым Шуркі – п’яніца, жорстка збіваў яго. Аднойчы п’яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькі, з таго часу пачаліся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваў сябе вельмі адзінокім, бо нават маці, заўсёды занятая працай, клопатамі пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе сын. Абыякавымі былі да лёсу гэтага падлетка настаўніца, школа. Шурка зрабіў адзін непрадуманы крок, затым другі… Але ж апавяданне прасякнута верай у чысціню дзіцячага сэрца. Вельмі важна правільна разабрацца ў матывах паводзін падлетка, высветліць прычыну яго дрэннага ўчынку, таму што нярэдка такі ўчынак – вынік нявопытнасці. Пеўня з-за якога Шурка трапіў у міліцыю ён прадаваў, таму што думаў, што ён нічыйны. За выручаныя грошы меркаваў купіць спінінг, пра які марыў. Свет душы падлетка складаны, своеасаблівы, ён толькі фарміруецца, таму патрабуе клапатлівай увагі, добразычлівай падтрымкі. Аднак у апавяданні сцвярджаецца, што падлетак абавязаны і сам змагацца за сябе, павінен выявіць сілу волі, настойлівасць, каб выйсці на шлях плённага, сумленнага жыцця. Шурка – герой не пазбаўлены прывабных, станоўчых рыс: ён шчыры, даверлівы, цікаўны, вельмі ўважлівы да малодшых у іх сям’і дзяцей. Шурка не мірыцца з жорсткасцю, з тым становішчам, у якім апынуўся, і ўсё больш настойліва шукае выйсце з яго.
  У апавяданні Алены Васілевіч «Сябры» паказаны ўзаемаадносіны падлеткаў-школьнікаў Лёні і Грышы. Чытачы падключаюцца да размовы пра сяброўства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць. Лёня і Грыша вучыліся ў адной школе, у адным класе, сядзелі за адной партай, жылі разам на кватэры. Іх здавалася і вадой не разальеш. Але нечакана іх узаемаадносіны ўскладніліся: не мог змірыцца выдатнік Грыша з тым, што ён лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаў добра, а Лёня выдатна. Пры ўсіх ён беспадстаўна з нядобрым пачуццём абвінаваціў Лёню ў тым, што той у яго спісаў, а потым, затаіўшы крыўду, Грыша кінуў Лёню калі яны ўжо прыцемкамі, у мяцеліцу і мароз ішлі са школы дадому. Нібы не пачуў Грыша просьбы Лёні хоць на хвіліначку спыніцца (у яго пасля пералому яшчэ балела нага). Аднак Грыша працягваў ісці. Лёня ледзь не загінуў: ён збіўся з дарогі, трапіў у незамёрзлую багну. Бацька знайшоў заледзянелага сына. Хлопчык доўга хварэў. Грыша пакутліва перажываў свой ганебны ўчынак, здраду сябру і праяўленую жорсткасць. Праз гэтыя перажыванні ён прыйшоў да усведамлення таго, як павінен паводзіць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброўствам. Хоць сорамна было Грышу, але ён усё ж адважыўся наведаць хворага Лёню, і той быў гэтаму шчыра рады. Яны засталіся сябрамі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений