…Стукне чаркай аб стол ён штосілы,
Уздыхне
І прамовіць спакойна:
«Справядліва ты кажаш,
Усім нам
Не даруюць нашчадкі такога.
Праўду кажаш ты, браце мой,
Годзе
Нам саромецца роднае мовы».
Да канапы ён з цяжкасцю дойдзе
І раздзецца, напэўна, не зможа.
А на раніцу выйдзе па дровы,
Да старэнькага плота прыткнецца,
Нагадае мне гэту размову
І з сябе і з мяне
Пасмяецца.