Алесь Звонак — Вецер носіць лёгкія сняжынкі…

Алесь Звонак

Вецер носіць лёгкія сняжынкі —
Гэта восень ходзіць белай павай,
Напявае штосьці пад сурдзінку
На лугах няскошанай атаве…

Анічога! Снег яшчэ растане,
Познім сонцам дзень пазалацее,
Прыйдзе, прыйдзе нашае спатканне,
А за ім няхай ідуць завеі…

Адшуміць кастрычнік жаўталісты
I надзене белую карону,
Так і ты з усмешкай прамяністай
Прамільгнеш у забыцця сутонне…

Салаўю ўсё роўна — абы песня,
Абы сонца ды кавалак ценю.
Супраць буры плыць куды пачэсней,
Чым схіліць пакорліва калені.

Пакручастай гэтаю дарогай,
Можа, я вярнуся з падарожжа,
З чыстым сэрцам стану ля парога,
Дзверы мне тады адчыніш, можа?

Я прыйду былога напамінкам
Праспяваць жыццю і шчасцю славу…
…Вецер носіць лёгкія сняжынкі,
Ходзіць восень ціха белай павай…

1944

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений