Прыціхне ў прыцемках Прыпяць.
Журботна вясло прарыпіць.
Калі ж тут нам сеці зарыбіць
І колькі гадоў іх сушыць?
Хваліцца і небу і зорам
Уладнасцю звыклі сваёй.
Каму гэта сёння не сорам
Перад зямлёй і вадой?
Перад нашчадкам-дзіцяткам,
Што з будучыні крычыць.
І нават
Перад птушаняткам,
Якому гняздзечка не звіць.