Васіль Жуковіч — Жураўліны вырай

Васіль Жуковіч

Жураўлі над лесам
З ціхай песняй, шчырай.
Ён такі тужлівы –
Жураўліны вырай!

А чаму тужлівы,
Лішняе пытанне:
Гэта з родным краем
Птушак развітанне.

Тут прайшлі іх вёсны,
Праляцелі леты.
Родныя тут гнёзды,
Продкаў запаветы.

Сказать спасибо
( 7 оценок, среднее 2.14 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений