Васіль Жуковіч — Канчаецца лета

Васіль Жуковіч

Жнівень – месяц дужа дбайны
(Дзень даволі йшчэ даўгі) –
Па палях ідуць камбайны,
На лугах растуць стагі.

У садах плады цяжэюць,
Шмат брусніцы у лясах.
Тут рабіны прыгажэюць:
Гронак яркая краса.

А лісічкі дружна гэтак
І іскрава прараслі,
Быццам золата манетак
Хто рассыпаў на зямлі.

Разліваючыся шырай,
Туманок плыве з ракі,
І рыхтуюцца ўжо ў вырай
Ластаўкі і жаўрукі.

Лета- лецейка мінае,
Ды прырода сну не знае.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений