Ларыса Геніюш — Казка

Ларыса Геніюш

У небе срэбнаю касой
Прарэзаў месяц хмуры-хмары,
І паліліся паласой
На дол загадкавыя чары.

Бліснула ў возеры вада,
Як шкло, пры месяцавым ззянні.
I салавейкаў чарада
Распачала свае пяянні.

Лясун заенчыў у бары,
У такт з ім – совіны чароды.
Да самай ранічнай зары
Русалкі водзяць карагоды.

Бо покі срэбнаю касой
Спрэс рэжа месяц цёмны хмары,
Ліюцца сіняй паласой
На дол загадкавыя чары.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений