Станіслаў Шушкевіч — Хрыпаты пеўнік

Станіслаў Шушкевіч

Захварэў пявун, ахрып,
Быў у пеўня страшны грып.
Маці – курыцу-квактуху –
Не любіў, крыклівы, слухаць.
Швэндаўся па садзе босы,
Абтрасаў на траўцы росы,
Пасля гульняў, прапацеўшы,
Ён крычаў, на плоце сеўшы.
Па халодных лазіў лужах,
Вось таму і занядужаў.

1957

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 2.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений