Сяргей Грахоўскі — Перасцярога

Сяргей Грахоўскі

Адно з двух, або людзі зробяць так,
што ў паветры стане меней дыму,
або дым зробіць так, што на Зямлі
стане меней людзей.
«Кур’ер ЮНЕСКА»

Прапахла паветра бензінам, саляркаю, газам,
Аж моташна ліпам, каштанам, бярозам

і вязам.

Ад сіняга дыму ссыхае сасна за сасною,
Іх рэжуць на дровы і ў шуркі складаюць

вясною.

Даўно пазнікалі з зялёнае паркавай зоны
Дразды, вераб’і, салаўі і вароны.
Закураны пылам прамытыя з раніцы шыбы,
Прапахлі мазутам злінялыя сонныя рыбы.
Пацягне ад комінаў ветрыкам слабым —
I ў сажалцы ўжо захлынаюцца жабы.
На яблынях вецце увесну пасыпана густа
Забойнаю дозай атрутнага дусту,
I сад у зняменні глядзіць невясёлы,
Як з кветак на дол асыпаюцца пчолы.
Радзеюць гаі, пералескі, прысады і пушчы,
I толькі яшчэ чалавек застаецца трывушчы:
Ён дыхае дымам, аглушаны звонам і гудам,
I дзівіцца сам, што трымаецца цудам.
Ён б’е свідравіны, укладвае рэйкі і шпалы:
Што зранку здабыў, таго ўвечары мала.
Ён выграб да рэшты глыбокія нетры,
I чадам прапахлі вада і далёкія кедры.
Мы — людзі нашчадкам пакінуць павінны
Празрыстую рэчку і спеў салаўіны.
 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений