Уладзімір Дубоўка — Цягнік спяшаўся

Уладзімір Дубоўка

Цягнік спяшаўся, сакатаў маркотна,
цягнік сумленна мераў кіламетры.
На ўзгорку, бачылі усе праз вокны,
каліна красавала белsм цветам.

Наводля дзеўчына ў кужэльных шатах
маю дарогу шчасцем вышыць выйшла.
І пад шатром, зялёным і бахматым,
застыла ў млявасці на ўзвышшы.

І хараство істоту агарнула,
каліна белая… нявеста маладая…
Праз вокамгненне з гоманам і гулам
далечыня ад воч яе схавала…

І скардзіцца няма каму, ды дзе там:
цягнік імкнуўся ў небасхіл, у далі.
Каліна красавала белым цветам,
пялёсткі следам ціха абляталі…

1926
 

Крыніца: Дубоўка У. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы. – Мінск: Беларусь, 1965. – 540 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений