Язэп Пушча — Раніца

Язэп Пушча

У сутонні п’яніцай
хістаецца пад плотам цень.
Умыўшыся яркай раніцай,
на сіні выган
выганяе
сонца пасвіць дзень.

Плаксівую смугу
памялом
змяло,
і промень сонца па шляху
пабег ў сутулае сяло.

3 сявянькай працы на плячох
ратай спаткаў яго:
уцеха хлынула з вачэй
і гойснула у сінь бягом.

Падшывалец-вецер
лапоча песняй у лістве:
разбіўся мутны вечар
аб сонца ў сіняве!

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений