1. Працай рольніка створаны свет "спелай нівы, ціхай жальбы палёў". Першыя дзве страфы верша ўяўляюць сабой зварот лірычнага героя да розных вобразаў Бацькаўшчыны.
2. Тры апошнія страфы верша канкрэтызуюць пейзажны малюнак. У лірычнага героя выклікаюць замілаванне наступныя малюнкі:
Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы, як жывыя,
Ззяючы мілай красой.
Чуецца гоман мне сьпелае нівы,
Ціхая жальба палёў,
Лесу высокага шум-гул шчасьлівы,
Песьня магутных дубоў…
Вобразы мілыя, вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд,
Песні цягучыя, песні пакутныя!..
Бачу і чую вас тут.
У вершы меладычна вымаўляюцца словы ў сказах, арганізаваных ў вершаваныя радкі памерам (чатырохстопным дактылем у першым-трэцім радках, трохстопным — у другім-чацвёртым радках страфы), перакрыжаванай рыфмай, гукапісам.
3. Псіхалогія герояў з верша "Родныя вобразы" і рольніка з аднайменнага верша падобны сваім ўспрыманнем рэчаіснасці — шчырасцю патрыятычнага пачуцця, замілаваннем вобразамі Бацькаўшчыны: узгорачкамі поля, рэчкамі, курганамі, лясамі