Янка Золак — Роднае слова

Янка Золак

Над палеткамі роднага краю
Праняслася пажога вайны,
Спапяліла шалёную зграю,
Абудзіла спрадвечныя сны;

Разбудзіла радзімую мову
I яна паляцела у свет.
Беларускае роднае слова,
Я вітаю цябе, твой паэт!

Ты ўзышло на суцэльных руінах,
Цёплай ласкай сагрэла душу.
Над маёю знядбанай краінай
Хай плыве няўміручы твой шум;

Абдары сваёй ласкай сардэчнай
Нашы мары, надзеі і дні;
Няўміручае, спеўнае! Вечна
Над калыскай дзіцячай звіні!

Сей разумную праўду народу,
Абуджай, заклікай і вядзі.
Як паходня ў баях за свабоду
Беларускаму люду свяці!

23 ліпеня 1942 г.
6 верасня 1994 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений