Янка Маўр — Сын вады

Янка Маўр

  У аповесці Янкі Маўра «Сын вады» дзеянне адбываецца вельмі далёка: ля берагоў Вогненай Зямлі ў Магеланавай пратоцы. Там на лодках жылі дзеці прыроды – фуіджынцы.
  Галоўны герой – 19-ці гадовы сын вады Манг – смелы, дужы, спрытны, хацеў пра ўсё даведацца. Асабліва цікавілі яго белыя людзі, што зрэдку праязджалі. І вось Манг вырашыў вырвацца ў шырокі свет. У час буры ён выратаваў ад смерці англійскую арыстакратку міс Грэт, і назваў яе белай птушкай. Іх узаемаадносіны заснаваны на прынцыпе эмацыйнага кантрасту. Але Манг увесь час заставаўся шчырым, гатовым у любы час на самаахвярнасць дзеля «белай птушкі». Міс Грэт спачатку баялася дзікуна, а потым пачала адносіцца да яго як да слугі. Яна ўзяла Манга з сабай, але хутка забылася пра яго і Манг апынуўся сярод тысяч беспрацоўных.
  Вобраз Манга садзейнічае выхаванню у чытача дабрыні, спагады, павагі да іншых народаў.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.33 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений