Янка Сіпакоў — Слёзы маці

Янка Сіпакоў

Сын прыехаў, хусціну прывёз —
Пасвятлела адразу ў хаце.
Дык чаму ж не ўтрымала слёз,
Дык чаго ж гэта плача маці?

Выглядала з відна да відна
I чакала, нібыта свята…
А цяпер?.. Ці ж не рада яна —
Сын жа ў госці прыехаў салдатам.

Не…
I радасна ёй, а калі б
Усё ішло сваім ладам ды следам,
Трое хлопцаў старэйшых маглі б
За сталом за бацькоўскім абедаць.

Не прыйшлі яе дзеці з вайны,
Не грымець тром чаканым вяселлям…
То ж па вас, дарагія сыны,
Ручнікі ўсё слязьмі яна беліць.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 2.33 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений