Яўгенія Янішчыц — Якая я

Яўгенія Янішчыц

Не адыходзь! Цябе так многа
Між зор, між сноў, між лугаўя.
Над горкай памяццю былога
Якая я, якая я?

Застынь, каб мне хоць раз вярнуцца
Да вуснаў, нібы ручая.
Між дзікіх ягад і настурцый —
Якая я, якая я?

Хоць прашумі вясёлым ліўнем! —
Хай след падкажа каляя.
ІІаміж няшчасных і шчаслівых —
Якая я, якая я?

Ні ў поля вольнага, ні ў гаю,
Ні ў зор, ні ў сноў, ні ў лугаўя,
Я ў аднаго цябе спытаю,
Якая я.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений